Аб нас
  2019-01-15 09:28:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнароднае радыё Кітая

Міжнароднае радыё Кітая створана 3 снежня 1941 года. Гэта адзінае ў Кітаі дзяржаўнае радыё, якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны. Яго мэта -- пазнаёміць свет з Кітаем, пазнаёміць Кітай са светам, здружыць людзей розных, паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго свету.

Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна слухаць на 53 мовах у аб'ёме 1520 гадзін за суткі. У 2008 годзе МРК атрымала 2,7 мільёна звычайных і электронных лістоў з 161 краіны. МРК мае больш за 3500 клубаў радыёслухачоў ва ўсім свеце і ўжо стала адной з самых буйных міжнародных радыёстанцый.

Вяшчанне перадач МРК вядзецца не толькі на кароткіх хвалях. У апошнія гады шмат робіцца, каб павялічыць аб'ём рэтрансліраваных перадач за мяжой і палепшыць іх. Па стане на канец 2008 года, Міжнароднае радыё Кітая мела 21 радыёстанцыю за мяжой, якія вяшчаюць у дыяпазоне FM і сярэдніх хваль. Праз 153 замежныя радыёстанцыі, з якімі супрацоўнічае МРК, вяліся перадачы кітайскага радыё. У тым ліку праз 119 FM радыёстанцый і 32 сярэдняхвалевыя радыёстанцыі. Аб'ём перадач склаў 724,5 гадзін за суткі. У лютым 2006 года Міжнароднае радыё Кітая адкрыла першую замежную FM радыёстанцыю ў Найробі. 19 лістапада 2006 года старшыня КНР Ху Цзіньтаа і старшыня ЛНДР Чаўмалі Саясон прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця вяшчання радыёстанцыі МРК у В'енцьяне.

Міжнароднае радыё Кітая мае падраздзяленні для ўнутранага вяшчання: навінавае радыё (CRI NEWS RADIO, FM90,5), радыё на англійскай мове (EASY FM, FM91,5), музычнае радыё (HIT FM, FM88,7), радыё для вывучэння замежных моў (AM1008/AM846) і радыё на дзевяці мовах (CRI OLYMPIC RADIO, AM900). Кожны дзень рыхтуецца каля 120 гадзін радыёпраграм, якія перадаюцца ў Пекіне, Шанхаі, Гуанчжоу, Шэньчжэне, Лхасе, Хэфэе, Ланьчжоу, Сямэне, Яньтае і іншых буйных гарадах Кітая.

CRI-оnline -- інтэрнэт-сайт Міжнароднага радыё Кітая ў сусветнай камп'ютарнай сетцы, які з'яўляецца адным з вядучых шматмоўных інфармацыйных вэб-сайтаў Кітая. На сённяшні дзень тут публікуюцца матэрыялы на 53 мовах. Кожны дзень на гэтым сайце можна слухаць перадачы агульным аб'ёмам 263,5 гадзін, аўдыторыя -- больш за мільён слухачоў. У верасні 2007 года CRI-оnline афіцыйна адкрыў 11 радыё-анлайн сайтаў.

Кожны дзень тэлецэнтр МРК рыхтуе і падае міжнародныя навіны тэлекампаніям розных правінцый краіны. МРК мае платны тэлеканал «Дзіўны свет». У красавіку і чэрвені 2007 года вяшчанне МРК стала ажыццяўляцца на мабільных тэлефонах праз кампаніі China Mobile і China Unicom.

Міжнароднае радыё Кітая выдае ўласную газету «Міжнародныя навіны», мае ўласную друкарню і выдавецтва.

Міжнароднае радыё Кітая заснавала 30 карпунктаў у розных краінах. МРК мае карпункты ва ўсіх рэгіёнах Кітая, улучаючы Сянган і Аамэнь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040