Сезон Сяамань
  2019-05-20 14:50:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сяамань або Малое багацце - восьмы сезон у сістэме 24-сезоннага сельскагаспадарчага календара, ён пачынаецца з 20-22 траўня. Гэта другі сезон лета. Пасля яго пачынаецца перыяд летняй спёкі. Тэмпература паветра прыкметна павышаецца. Адбываецца актыўнае напаўненне жыватворнымі сокамі зерняў летніх збожжавых - ячменю і азімай пшаніцы, таму назву гэтага сезону можна перавесці як Малое напаўненне або Малое насычэнне. Паўсюль назіраецца буяны рост траў і пустазелля. Надыходзіць гарачае і засушлівае надвор'е.

Чалавек - частка Прыроды. Яго арганізм знаходзіцца пад пастаянным уздзеяннем навакольнага асяроддзя. Малое багацце - гэта сезон, калі часцей за ўсё выяўляюцца праблемы са скурай, неабходна сачыць за харчаваннем, больш ужываць у ежу свежыя і нятлустыя прадукты. Рэкамендуюцца такія прадукты, як залацістая фасоля, васковы гарбуз, агуркі, салера, чорныя драўняныя грыбы, карані лотаса, морква, таматы, кавун, ямс, белы амур і качка. Не варта ўжываць салодкае, прадукты, якія змяшчаюць жывёльны тлушч, марскія далікатэсы, кіслае, даўкія, вострае, смажанае і вэнджанае. Не пасуюць для дадзенага сезона імбір, часнык, лук, гарчыца, востры перац, баклажаны, марская рыба, крэветкі, крабы і размочаные марскія далікатэсы, а таксама бараніна і ялавічына.

Прапануем 2 рэцэпты страў, аптымальных для сезона Сяамань.

Тофу з салерай. Склад: салера, тофу, соль, кунжутны алей. Нарэзаць салеру маленькімі, а тофу - вельмі маленькімі кавалачкамі, адварыць у кіпені і змясціць у халодную ваду. Пасля астуджэння вылавіць з вады, дадаць соль, паліць кунжутным алеем.

Смажаная качка з зялёным перцам. Склад: зялёны перац, грудзінка качкі, яйка, рысавае віно, соль, крухмал, булён і алей. Нарэзаць грудзінку тонкімі лустачкамі, абмакаць у сумесь яечнага бялку, крухмалу і солі. Парэзаць зялёны перац. Разагрэць алей у рондалі не да кіпення, пакласці мяса качкі, змяшаць і пячы да 80% -най гатоўнасці. Дадаць зялёны перац, гатаваць амаль да гатоўнасці. Зліць амаль увесь алей, а ў той, што застаўся, дадаць і давесці да кіпення булён, рысавае віно і соль.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040