У Кітаі наступіў сезон "ліцю"
  2019-08-08 15:11:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Кітай прыйшоў «ліцю», які азначае пачатак восені. Згодна з традыцыйным календаром, з пачаткам ліцю неба набывае большую празрыстасць, а тэмпература паветра паступова зніжаецца.

Першы дзень «пачатку восені» асабліва важны для сялян. Згодна з павер'ямі, калі ў гэты дзень ідуць праліўныя дажджы, то восенню будзе дрэнны ўраджай. Для ўмацавання здароўя неабходна ва ўсім прытрымлівацца ўмеранасці: у ежы, у настроі і эмоцыях. Ліцю -- выдатны час для заняткаў спортам.

З першага дня ліцю надвор'е паступова становіцца больш халодным і зменлівым. Адносна харчавання кітайскія дыетолагі лічаць, што ў гэты перыяд неабходна актыўна ўжываць кунжут, клейкі рыс, мёд, мяса качкі, марскую капусту і малочныя прадукты. Гэтыя прадукты ўмацоўваюць арганізм, актывізуюць кровазварот і нармалізуюць працу страўніка. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040