У правінцыі Чжэцзян будзе пабудавана культурна-турыстычная мясціна імя Ван Янміна -- старажытнакітайскага філосафа, чые ідэі неаканфуцыянства аказвалі вялікі ўплыў на многія рэгіёны Азіі.
На днях на радзіме Ван Янміна, горадзе Юйяа правінцыі Чжэцзян, адбылася цырымонія запуску праекта будаўніцтва "Старажытнага гарадка Янмін". Праект таксама прадугледжвае распрацоўку культурных і турыстычных прадуктаў на тэму Ван Янміна, каб дапамагчы наведвальнікам лепш даведацца пра гэтага філосафа і асветніка дынастыі Мін.
Муніцыпалітэт горада Юйяа таксама мае намер стварыць доследную базу і садзейнічаць акадэмічным абменам. Паводле даных мясцовых уладаў, дом-музей Ван Янміна ў Юйяа прыняў звыш трох мільёнаў наведвальнікаў пасля яго адкрыцця ў 2007 годзе. - Р -