З нагоды 70-годдзя ўтварэння КНР у музеі "Гугун" адкрылася выстава на тэму кветак і дрэў
  2019-09-04 15:09:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выстава культурных рэліквій з выявамі кветак і дрэў адкрылася сёння ў пекінскім музеі "Гугун".

У экспазіцыі прадстаўлена 307 артэфактаў, галоўным чынам карціны, а таксама фарфор, вырабы з лаку, шаўковыя вышыўкі, кнігі і г.д.

Па словах навуковага супрацоўніка музея "Гугун" Ван Чжунсюя, выявы кветак і квітнеючых дрэў адпавядаюць атмасферы святкавання 70-ай гадавіны ўтварэння КНР.

Ван Чжунсюй адзначыў, што гэта першая ў Кітаі комплексная выстава культурных рэліквій на тэму кветак і дрэў.

Пасля выставы, прысвечанай святкаванню Новага года па кітайскай месяцовым календары ў Забароненым горадзе / комплекс імператарскіх палацаў у Пекіне /, гэта другая буйная выстава ў музеі "Гугун" з пачатку гэтага года. Яна будзе доўжыцца да 31 кастрычніка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040