Самыя вядомыя і любімыя ў турыстаў фірмовыя тавары Ханчжоу
  2019-10-11 16:17:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Ханчжоу -- гэта адзін з кітайскіх гарадоў з вельмі багатай гісторыяй. Многія кітайцы да гэтага часу з цікавасцю чытаюць паданне аб белай змяі і казку пра каханне Лян Шаньбо і Чжу Інтай. Гэтыя гісторыі цесна звязаны з горадам Ханчжоу. А разнастайнасць культурных і прыродных славутасцяў прыцягваюць мільёны айчынных і замежных турыстаў. Якія мясцовыя тавары можна купіць гасцям горада і прывезці з сабой з г. Ханчжоу? Далей мы прапануем вам некалькі самых вядомых і любімых турыстамі тавараў з Ханчжоу.

Перш за ўсё, гэта знакаміты кітайскі шоўк. Ханчжоўскі шоўк вядомы яшчэ са старажытных часоў. Тут прадстаўлены самы багаты асартымент шаўковага атласа, высокай якасці і шырокай каляровай палітры. Шаўковы выраб, няхай гэта будзе шалік, халат, пасцельная бялізна або нават коўдра -- гэта добры падарунак сабе, бацькам і іншым прадстаўнікам старэйшага пакалення і, вядома ж, сябрам.

Шаўковы парасон -- гэта даволі самабытны выраб прыкладнога мастацтва г.Ханчжоу. Ён не толькі прыгожы, але і практычны. Хоць выкарыстоўваць такі парасон прынята толькі ад сонца.

Зялёны чай Лунцзін-вельмі духмяны, трохі горкі, але з салодкім смакам пасля. Вельмі вядомы чай Сіху-Лунцзін-адна з самых вядомых марак. Абавязкова вазьміце, калі вы будзеце ў Ханчжоу.

Вадзяная гародніна бразенія Возера Сіху -- вельмі папулярная ў Ханчжоу. Вельмі карысная і пажыўная. Да таго ж гэту гародніну лёгка прыгатаваць.

Крухмал з кораня лотаса Возера Сіху-адзін з папулярных тавараў г.Ханчжоу. Яго выкарыстоўваюць амаль у кожнай сям'і дадзенай мясцовасці. Такі крухмал карысны для ўсіх, як для мужчын, так і для жанчын, як для старых, так і для дзяцей.

У Ханчжоу рэкамендуем паспрабаваць каштаны і зімовыя грыбы -- гэта адна са страў чжэцзянскай кухні, якая карыстаецца папулярнасцю ў Ханчжоу. Каштаны мяккія, а грыбы далікатныя, у выніку іх спалучэння атрымліваецца вельмі смачная страва. Да стравы дадаецца спецыяльны соус, што робіць яе асабліва смачнай.

Кветкай горада Ханчжоу лічацца кветкі карычнага дрэва. Мясцовыя жыхары высушваюць іх, а потым дадаюць у кандытарскія вырабы, або ў гарбату.

Сушаныя прэсаваныя парасткі бамбука з гор Цяньму зручна браць з сабой. Спачатку іх падвяргаюць спецыяльнай тэрмальнай апрацоўцы, а потым пакуюць. З іх можна гатаваць як гарачыя стравы, так і халодныя закускі. Парасткі бамбука прыгатаваныя такім чынам спрыяюць паніжэнню халестэрыну і дапамагаюць перанесці летнюю спякоту.

Горныя грэцкія арэхі Ліньань-- яшчэ адзін фірмовы прадукт г.Ханчжоу. Мясцовыя арэхі тонкакорые, карыстаюцца папулярнасцю як унутры краіны, так і за мяжой. Грэцкія арэхі маюць высокую харчовую каштоўнасць, карысныя для працы мозгу і прыгажосці.

Будзеце ў Ханчжоу, абавязкова паспрабуйце курыцу Цзяахуацзі. Асабліва смачна яе гатуюць у вядомым рэстаране Лоўвайлоу. Цікава тое, што гэтую курыцу, якая між іншым запякаецца ў гліне, прадаюць у спецыяльнай вакуумнай упакоўцы, так, што яе можна прывезці сябрам і блізкім, як нейкі сувенір з Ханчжоу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040