З нагоды 120-годдзя выяўлення надпісаў варажбы на касцях і чарапашых панцырах –«цзягувэнь» (XIV – ХІ стст. да н.э.), Нацыянальны музей Кітая адкрыў 22 кастрычніка ў Пекіне двухмесячную выставу. У экспазіцыю выставы ўваходзяць каля 190 прадметаў з панцыраў і костак, бронзавых і нефрытавых вырабаў, кніг і г. д.
Выстава падзелена на тры часткі: адкрыццё і выраб надпісаў на касцях, гісторыя грамадства пры дынастыі Шан (1600-1046 гг. да н.э.), калі косткі з надпісамі выкарыстоўваліся для варажбы, а таксама частка, прысвечаная даследаванням надпісаў на касцях.
Надпісы «цзягувэнь» уяўляюць сабой надпісы на чарапашых панцырах, напісаныя на старажытнай кітайскай мове. Выкарыстоўвалася прымітыўная іерогліфіка, а таксама найбольш старажытныя, ключавыя і цалкам сфарміравныя іерогліфы Кітая.