У маленькім пасёлку Кярыз у горадзе Турфан (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён КНР), паспяхова рэалізуецца праграма жыллёвага будаўніцтва для малазабяспечаных сем'яў, развіваецца сельскі турызм, што дазволіла значна павысіць узровень жыцця мясцовага насельніцтва.
Сярод турыстычных магчымасцяў пасёлка: музей старажытнай арашальнай сістэмы кярызаў, парк забаў, старажытная паштовая станцыя на беразе ракі Цзяахэ. Тут дынамічна развіваюцца такія паслугі, як турызм і хатнія гасцініцы, што значна пашырыла магчымасці для працаўладкавання і павышэння рэальных даходаў для больш за 3000 мясцовых жыхароў усяго раёна. У сярэднім даходы на душу насельніцтва склалі больш за 20 тысяч юаняў у год (2800 ам. долараў).
Нядаўна ў пасёлку была створана асацыяцыя трымальнікаў хатніх гасцініц «Вёска Яэр», якая надае асаблівую ўвагу вывучэнню наватарскіх ідэй і запазычання паспяховага вопыту ў дызайне, праектаванні і кіраванні індывідуальным гасцінічным бізнесам, колькасць якіх дасягнула 50.
Кярыз (сістэма калодзежаў) - старажытная вадаправодная і арашальная сістэма, характэрная для краін Цэнтральнай Азіі.