Першая сусветная выстава рысавай локшыны адкрылася сёння ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне. У выставе бярэ ўдзел больш за 300 кітайскіх і замежных арганізацый і кампаній. Яна будзе доўжыцца да 18 лістапада і паспрыяе развіццю супрацоўніцтва паміж Кітаем і суседнімі краінамі ў галіне рысавай локшыны і адпаведнай індустрыі, а таксама прыцягне ўвагу да рысавай локшыны як да новага культурнага моста, які злучае краіны і рэгіёны ўздоўж "Пояса і шляху".
Прадстаўнік сакратарыята ЭКСПА Кітай-АСЕАН Ван Лэй адзначыў, што мерапрыемства заклікана надаць новы стымул развіццю ЭКСПА Кітай-АСЕАН, і што ў далейшым яно стане прафесійнай пляцоўкай для супрацоўніцтва паміж Кітаем і АСЕАН, а таксама паміж правінцыямі і гарадамі Кітая ў індустрыі рысавай локшыны. - Р -