У кітайскім Тыбеце адкрыўся першы планетарый
  2019-12-18 16:33:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях у сталіцы Тыбета горадзе Лхасе адкрыўся першы планетарый для папулярызацыі навуковых ведаў.

Рэалізацыя праекта пачалася ў 2017 годзе. Чатырохпавярховы будынак займае тэрыторыю плошчай каля 8 тысяч квадратных метраў. Інвестыцыі ў будаўніцтва склалі каля 18 млн 600 тысяч юаняў. Гэта самы высокі будынак над узроўнем мора ў свеце.

Для таго, каб даць магчымасць наведвальнікам асабіста наблізіцца да таямніц Сусвету, арганізатары выкарыстоўвалі сучасныя высокатэхналагічныя сродкі накшталт павярхоўнай праекцыі і віртуальнай рэальнасці.

Як стала вядома, дасведчаная эксплуатацыя праекта працягнецца да красавіка 2020 года, пасля чаго ён будзе афіцыйна адкрыты для публікі.

Тыбет, дзякуючы вялікай вышыні над узроўнем мора і чыстаму паветру, з'яўляецца важнай базай для правядзення астранамічных даследаванняў. У цяперашні час там размешчаны шэраг наглядальных станцый пры Акадэміі навук Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040