У Пекіне адкрылася выстава, прысвечаная шэдэўру класічнай кітайскай літаратуры
  2019-12-23 16:24:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выстава, прысвечаная вядомаму твору класічнай кітайскай літаратуры, раману "Сон у чырвоным цераме", адкрылася ў Нацыянальным музеі Кітая ў Пекіне.

На выставе, якая складаецца з шасці частак, прадстаўлена 600 экспанатаў, якія ўключаюць у сябе культурныя рэліквіі, дакументы і творы мастацтва, што маюць дачыненне да рамана, гэта зроблена, каб прадэманстраваць бэкграўнд, уплыў і распаўсюджванне вядомага твора, які адносіцца да класікі кітайскай літаратуры.

Таксама на выставе прадстаўлена некалькі працягаў рамана і яго перакладаў на іншыя мовы.

Гэты твор, напісаны ў 18 стагоддзі, адсочвае жыццё членаў багатай сям'і, каб паказаць заняпад феадальнага грамадства.

Выстава будзе доўжыцца тры месяцы. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040