У перыяд панавання віруснай пнеўманіі ў Паднябеснай стала набіраць папулярнасць вяселле без гасцей.
Пара з правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая ў мінулы чацвер паказала прыклад "Бяспечнага" шлюбнага абраду.
Вяселле пад адкрытым небам доўжылася ўсяго дзве хвіліны. На ім прысутнічалі толькі шасцёра чалавек: жаніх Чжан Лун, нявеста Чэнь Сяа і іх бацькі. Усе былі ў масках.
Абрад вёў бацька нявесты, а фатаграфаваннем займалася яе маці.
Падчас ўспышкі каронавіруса новага тыпу кітайцам раяць заставацца дома і пазбягаць месцаў масавага збору людзей. У сувязі з гэтым, шматлікім парам прыйшлося адкласці вяселле. Аднак ёсць і тыя, як Чжан Лун і Чэнь Сяа, якія вырашылі зладзіць цырымонію ў запланаваны час.
Чжан Лун і Чэнь Сяа раней хацелі згуляць тыповае кітайскае вяселле. Цырымонія павінна быць шыкоўнай: 50 сталоў на банкнце, картэж з 20 аўтамабіляў і чатыры пары з сяброў жаніха і сябровак нявесты.
"Усё апынулася інакш, чым мы сабе ўяўлялі. Вяселле абышлося танна, у некалькі сотняў юаняў, але гэта, вядома, не мае значэння. Важна тое, што ён прыдатны мужчына для мяне ", - падзялілася Чэнь Сяа.
На зваротным шляху да дому жаніха маладую пару тры разы спынялі для праверкі здароўя.
Валанцёры вымяралі тэмпературу маладой пары і павіншавалі іх з сямейным шчасцем.