16 сакавіка -- у другой дэкадзе сакавіка на тэрыторыі Уханьскага універсітэта/ Ухань, правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай / пачалося красаванне вішнёвых дрэў. З-за эпідэміі універсітэцкі кампус зараз зачынены для наведвання, і таму для ўсіх жадаючых палюбавацца кветкамі вішні з 16 па 25 сакавіка будуць праводзіцца штодзённыя шасцігадзінныя анлайн-трансляцыі з камер, устаноўленых унутры кампуса. Фотаздымкі Сіньхуа