Адна з самых папулярных турыстычных мясцін у жыхароў Пекіна і гасцей сталіцы – "The Place" – сёння выглядае даволі пакінутай. Усе крамы адчыненыя, але людзі не спяшаюцца іх наведваць, памятаючы пра ўласную бяспеку падчас разгулу ў Кітаі эпідэміі каранавіруснай інфекцыі.
Дарэчы, гэта месца знакамітае тым, што ўвечары на вялізным экране высока над галавой дэманструецца незабыўнае светлавое шоў. - Р -