Канец сакавіка – цудоўны час для наведвання адметных мясцін Пекіна. Слупок тэрмометра ўжо тыдзень таму пераваліў за адзнаку ў 20 градусаў цяпла, і таму невыпадкова, што ўсё больш жыхароў нашай сталіцы выходзяць са сваіх кватэр на вуліцу.
У гэтыя напростыя дні, калі амаль ўвесь свет апанавала каранавірусная пнеўманія, сталічны парк "Цзіншань" расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў – натуральна, пры ўмове, калі ўсе прысутныя будуць захоўваць меры ўласнай і грамадскай бяспекі.