Жоўтая зямля Фань Чэня
  2020-05-06 16:42:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кожны год вясной і восенню пекінскі мастак Фань Чэнь (范琛) збірае валізу і накіроўваецца на пленэр у жоўтыя землі правінцыі Шэньсі. Ён вяртаецца сюды, каб «пагутарыць» з тутэйшай прыродай. Прыхільнасць Фань Чэня да гор і рэк паходзіць менавіта адсюль. На яго думку, гэтыя мясціны крыюць у сабе ўнікальныя абшары, у якіх ёсць размах і глыбіня. Жоўтая зямля ўзгадавала Фань Чэня, яму падабаецца падкрэсленыя выразнымі лініямі межы пагоркаў, рэк і горных хрыбтоў.

«Упершыню я прыехаў сюды, калі вучыўся ў старэйшых класах мастацкай школы. Жылі мы тады ў будынку сельскай адміністрацыі. Як толькі я прыехаў, мне адразу ўсё тут спадабалася. Я лічу, што мастак-пейзажыст стварае атмасферу, асяроддзе, стан. Найгалоўная яго задача – стварыць такі стан, якога не існуе ў прыродзе, бо мастацкія пошукі мяркуюць імкненне да ідэалу, а ідэал у рэальнасці існаваць не можа. Жанр кітайскага жывапісу «горы і рэкі» адрозніваецца ад заходняга пейзажнага жывапісу, ён не выкарыстоўвае фокусную перспектыву, а імкнецца дамагчыся стану яднання чалавека і прыроды».

«Мне глыбока запала ў памяць адна паездка ў Гуйчжоу. Калі мы ўжо пад'язджалі, горы пачалі мяняцца, навокал узвышаліся невялікія пікі, а цягнік ехаў паміж імі, і ўсё разам гэта выглядала надзвычай цікава. У лагчынах ляжалі ворныя палі, удалечыні бычыліся вёскі. Маленькая рэчка то з'яўлялася, знікала за горным схілам. Праязджаючы раку Цюшуйхэ, патрапляеш у вёску Ліцзяшань. Асноўныя пабудовы ў вёсцы – пячорныя дамы яадуны, панадворкі-сыхэюані з карнізамі і бэлечнымі мацаваннямі, паўсюль можна ўбачыць цэглу, дрэва і разьбяны камень. На горных схілах у некалькі ярусаў размясціліся пабудовы эпох Мін і Цін, уяўляючы нашаму позірку велічнае палатно, сатканае рукамі людзей».

Тут нясе свае воды Хуанхэ, тут распасціраецца жоўтая зямля, з комінаў яадунаў цягнуцца струмені дыму, з грэбня гары спусцілася авечая чарада, з-за горнага схілу з'явіўся селянін у турбане... Такая яна – вёска Ліцзяшань, што ляжыць у шчыльных абдымках Хуанхэ. Для мастакоў яна валодае нейкім невытлумачальным прыцягненнем.

«Калі я ўпершыню прыехаў у гэту вёску, мяне моцна ўразілі тутэйшыя горы і рэкі. Калі залазіш на самы высокі горны хрыбет і глядзіш удалечыню, то не бачыш, дзе канчаюцца горы, яны ўздымаюцца, як хвалі, і гэта карціна канчаткова мяне заваявала. Шэньбэйскае высакагор'е адначасова вялікае і маленькае, але пры гэтым велічнае. Многія мастакі выбіраюць край Шэньбэй і Лёсавае плато як аснову для развіцця сваіх мастацкіх пачуццяў».

У 1992-ім годзе Фань Чэнь атрымаў вышэйшы бал на ўступных іспытах на факультэт традыцыйнага кітайскай жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Ханчжоу правінцыі Чжэцзян. Ужо студэнтам ён зноў прыехаў на Лёсавае плато. Жоўтая зямля назаўжды змяніла яго жыццё.

«Упершыню патрапіўшы ў новае месца, мы імкнёмся пазнаёміцца з яго прыродай і людзьмі, але, сталеючы, мы разумеем, што калі мы імкнёмся зразумець жыццё іншых людзей, іх жыццё дапамагае нам даведацца нешта пра нас саміх. Толькі калі пачынаеш правільна ўсведамляць сваё жыццё, твае карціны па-сапраўднаму раскрываюцца. Гады ў сваёй няўяўнай манеры пастаянна абчэсваць гэту зямлю. Я б хацеў, каб мае карціны былі праявай чагосьці цёплага, каб вы маглі адчуць гэты райскі куток, які я хачу вам паказаць». - Р -

(Р. Мышкоўскі, МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040