"Пунсовы рай"
  2016-10-01 16:35:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У эпоху Рэнесансу вырабы фіялетавай каляровай гамы былі даступныя толькі членам каралеўскай сям'і і вышэйшым святарам, бо фарбавальнік, які атрымлівалі з малюскаў Міжземнага мора, каштаваў вельмі дорага. Фіялетавы колер да гэтага часу асацыіруецца з багаццем, уладай і магутнасцю. Фіялетавы атрымліваюць шляхам змешвання чырвонага і сіняга, ён мае вялікую колькасць адценняў ад ружовага да ліловага. Памяншэнне долі сіняга цягне за сабой зрух у ружовы бок, а памяншэнне чырвонага зрушвае колер у бок пунсовага. Халодныя адценні ружовага і ліловага нядрэнна выглядаюць на фоне шэрага неба. Такая каляровая палітра выдатна падыходзіць для сырога клімату, дзе часта пануюць туманы.

У раёне Міюнь у паўночным прыгарадзе Пекіна працуе натуральная выстава "紫海香堤" ("Пунсовы рай"), дзе у гэтыя святочныя дні квітнее вялікая колькасць раслін ад ружовага да фіялетавага адценняў. Даволі вялікая адлегласць ад сталіцы стварае камфортныя ўмовы для наведвання выставы: тут няма вялікага натоўпу людзей, і вы можаце з задавальненнем і практычна ў адзіноце пагуляць па тутэйшых фіялетавых "вуліцах" і адпачыць душою на пунсовых "плошчах".

(Фота – Р.Мышкоўскі, МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040