Адметныя мясціны Кітая: вуліцы вёскі Губэйкоу
  2016-10-10 16:33:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

 

Вёска Губэйкоу, што за 120 кіламетраў на паўночны ўсход ад Пекіна, – вельмі маляўнічае месца. Яна знаходзіцца сярод гор і цягнецца ўздоўж ракі. Тут практычна адусюль бачныя розныя часткі Вялікай Кітайскай сцяны. І простым вокам заўважна, што вёска заможная. Сюды любяць прыязджаць гарадскія кітайцы, каб пажыць у вясковай хаце, паесці мясцовых страў, паблукаць па горных схілах, па Сцяне.

Ужо некалькі гадоў у турыстаў ёсць магчымасць наведаць нібыта дзве вёскі Губэйкоу: сапраўдную, з мясцовымі жыхарамі і практычна некранутым побытам, і новабудоўлю «пад старадаўнасць», куды трэба купляць дарагі білет. Фатаграфіі і відэаролік, прадстаўленыя вашай увазе, зробленыя менавіта ў другой «вёсцы». У ёй створаны штучны мясцовы каларыт, але ў турыстаў, асабліва замежных, складзецца яснае ўяўленне пра тое, якім быў Кітай шмат стагоддзяў таму. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі)

Так выглядае сапрадны вясковы падворак…

 

…а гэтак – пабудаваная «пад старадаўнасць» турыстычная мясціна

Губэйкоу – гэта таксама і адзін з арыгінальных участкаў Вялікай Кітайскай сцяны. Знаходзячыся ў паўразбураным стане, Губэйкоу не аднаўлялі наогул. Сцяна цалкам захавала свой першапачатковы выгляд, таму і прыцягвае да сябе ўвагу турыстаў з усяго свету, якія жадаюць ацаніць прыгажосць старажытнага збудавання.

 

Гэты ўчастак Вялікай Кітайскай сцяны не рэстаўравалі з 16-га стагоддзя

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040