​Кітай запусціў у космас тры новыя спадарожнікі
2022-09-29 17:07:35

Тры новыя кітайскія спадарожнікі ў аўторак былі запушчаны ў космас пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-6".

Запуск спадарожнікаў "Шыянь-16A", "Шыянь-16B" і "Шыянь-17" ажыццёўлены ў 07:50 па пекінскім часе з касмадрома “Тайюань” у правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая. Касмічныя апараты паспяхова выведзены на зададзеную арбіту.

Гэтая група спадарожнікаў будзе выкарыстоўвацца для правядзення геалагічных даследаванняў, гарадскога планавання, а таксама для папярэджання стыхійных бедстваў і ліквідацыі іх наступстваў.

Для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн" гэты палёт стаў 440-м па ліку.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)