​Скамянеласці вялікай панды зноўдзены ў самай доўгай у Азіі пячоры
2024-04-19 17:03:53

Скамянеласці вялікай панды нядаўна былі выяўлены ў пячорнай сістэме Шуанхэдун у павеце Суян правінцыі Гуйчжоў /Паўднёва-Заходні Кітай/.

Як заявіў малодшы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук правінцыі Ван Дэюань, скамянелыя косці і зубы дарослай панды знойдзены ў ходзе экспедыцыі, у якой удзельнічалі спецыялісты з шэрагу навуковых арганізацый. Ён таксама дадаў, што для вызначэння ўзросту гэтай знаходкі патрэбны далейшыя даследаванні.

З 1988 года ў пячоры Шуанхэдун кітайскімі і замежнымі навукоўцамі праведзена 22 экспедыцыі, падчас якіх былі знойдзены рэшткі 40 вялікіх пандаў, узрост гэтых скамянеласцяў вагаецца ад 10 тыс. да некалькіх сотняў гадоў.

"Новае адкрыццё мае вялікае значэнне для вывучэння ўмоў жыцця флоры і фаўны пячоры Шуанхэдун і змены яе геалагічнага асяроддзя", – заявіў Ван Дэюань.

Паводле апошніх вынікаў даследавання, даўжыня пячоры Шуанхэдун складае 409,9 км. Па даўжыні яна займае першае месца ў Азіі і трэцяе – у свеце.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)