​У Кітаі стартаваў 14-ты Пекінскі міжнародны кінафестываль
2024-04-19 17:54:45

14-ты Пекінскі міжнародны кінафестываль стартаваў у чацвер у кітайскай сталіцы, куды з'ехаліся кінематаграфісты з Кітая і з-за мяжы для абмеркавання тэндэнцый развіцця кінаіндустрыі і для садзейнічання культурным абменам у гэтай сферы.

На цырымоніі адкрыцця былі прадстаўлены члены журы 14-й фестывальнай прэміі "Цяньтань" на чале са старшынёй журы – сербскім рэжысёрам Эмірам Кустурыцам.

С“лета на конкурс заяўлена 1509 кінастужак з 118 краін і рэгіёнаў, 15 з якіх адабралі ў якасці прэтэндэнтаў на кінапрэмію "Цяньтань".

Ганаровым госцем сёлетняга фестывалю стала Бразілія. У фестывальную праграму ўключаны чатыры бразільскія кінакарціны, прысвечаныя культурнай і рэгіянальнай разнастайнасці.

Паказы больш як 250 кітайскіх і замежных фільмаў пройдуць на працягу дзевяці дзён у 27 кінатэатрах Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)