​МЗС КНР: візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай стане стымулам для развіцця двухбаковых адносін
2023-02-28 18:13:52

Кітай спадзяецца сумесна з Беларуссю выкарыстоўваць візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў КНР у якасці спрыяльнай магчымасці для прасоўвання далейшага развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, заявіла ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Маа Нін. 

Маа Нін выступіла з адпаведнай заявай на чарговай прэс-канферэнцыі, калі яе спыталі аб чаканнях кітайскага боку ад дзяржаўнага візіту А. Лукашэнкі ў КНР, які пройдзе з 28 лютага па 2 сакавіка гэтага года.

Кітай і Беларусь з'яўляюцца ўсепагоднымі ўсёабдымнымі стратэгічнымі партнёрамі. Паводле яе слоў, за 31 год з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю, узаемны палітычны давер паміж дзвюма краінамі бесперапынна ўмацоўваўся, узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах паглыблялася, а каардынацыя ў міжнародных і рэгіянальных справах з кожным днём станавілася ўсё больш цеснай.

Маа Нін дадала, што ў верасні 2022 года кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі сустрэчу на палях саміту ШАС у Самаркандзе, падчас якой яны намецілі новы план развіцця кітайска-беларускіх адносін.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)