​Кітай стварае сетку дзяржаўных архіваў для захавання пераемнасці тысячагадовай культуры
2023-06-06 14:53:44

Дзяржаўны архіў публікацый і культуры размешчаны на поўначы цэнтральнай восі Пекіна. Тут захоўваюць больш за 16 мільёнаў копій гістарычных тэкстаў і дзясяткі тысяч экспанатаў па 10 асноўных катэгорыях. Улады спадзяюцца, што ўстанова адыграе значную ролю ў захаванні пераемнасці кітайскай культуры.

Гістарычнае развіццё Кітая і эвалюцыя кітайскай цывілізацыі -- асноўныя тэмы выставы архіва. Тут прадстаўлены старажытныя пячаткі, грошы, тэракотавыя статуі воінаў, кнігі і дакументы. Гэта месца аб'ядноўвае бібліятэку, музей, мастацкую галерэю, архіў і выставачную пляцоўку. Ён ме тры даччыныя філіялы -- у Ханчжоу на ўсходзе краіны, Сіане на паўночным захадзе і Гуанчжоу на поўдні.

Кіраўнік Пекінскай штаб-кватэры Дзяржаўнага архіва публікацый і культуры Кітая Лю Чэнжун: “Пекін возьме на сябе вядучую ролю ў каардынацыі нацыянальнага планавання рэсурсаў для захоўвання публікацый, у той час як тры філіялы будуць збіраць і ахопліваць рэсурсы для захоўвання публікацый на рэгіянальным узроўні, сумесна адказваць за захаванне нацыянальных бібліяграфічных рэсурсаў; іх асноўнымі функцыямі з'яўляюцца збор, выставачная дзейнасць, даследаванні і камунікацыя".

Захоўваючы вялікую колькасць тэкстаў і іншых культурных каштоўнасцей з моманту зараджэння пісьменства, архівы таксама ўмацуюць культурны імідж Кітая і давер кітайскага народа да сваёй культуры, а таксама дапамогуць пашырэнню дыялогу паміж краінамі.

Экскурсія па архіве перанясе вас у падарожжа скрозь тысячагоддзі. Грамадскасць неўзабаве зможа бясплатна азнаёміцца з матэрыяламі культурнай спадчыны, бо задача архіва -- не толькі захаванне, але і асвета.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)