​Кітай пашырыць сцэнары прымянення тэхналогіі 5G
2023-06-06 14:53:59

Кітай паскорыць будаўніцтва віртуальных прыватных сетак у індустрыі 5G і пашырыць сцэнарыі прымянення тэхналогіі 5G. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Цзінь Чжуанлун.

Як адзначыў Цзінь Чжуанлун на форуме адкрыцця 31-й выставы PT Expo China у Пекіне, Кітай будзе паслядоўна ўдасканальваць інфраструктуру, нарошчваць глыбіню і шырыню ахопу высакаякасных сетак, такіх як сеткі 5G і гігабітныя аптычныя сеткі, а таксама пабудуе партыю заводаў 5G.

Па словах старшыні рады дырэктараў кампаніі China Telecom Кэ Жуйвэня, кампанія працягвае будаўніцтва поўнааптычных сетак, і да цяперашняга моманту гігабітныя аптычныя сеткі ўжо ахапілі больш за 300 гарадоў.

У сваю чаргу, кампанія China Tower адзначыла, што ёй удалося зрабіць больш інтэлектуальнымі звыш 200 тыс. камунікацыйных вышак, забяспечыўшы іх тэхналогіямі 5G і штучным інтэлектам.

Цзінь Чжуанлун таксама звярнуў увагу та тое, што Кітай надае ўвагу інтэрнэту наступнага пакалення і іншым перадавым сферам, усебакова прасоўвае даследаванні і распрацоўкі камунікацыйных тэхналогій шостага пакалення /6G/. Паводле слоў міністра, Кітай будзе распрацоўваць новыя тыпы аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры, паскараць укараненне інфармацыйных тэхналогій і паглыбляць інтэграванае прымяненне прамысловага інтэрнета.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)