​У Кітаі падчас свята Цінмін здзейснена 119 млн унутраных турыстычных паездак
2024-04-07 14:50:56

Падчас трохдзённых канікул з нагоды свята Цінмін, якія завяршыліся ў суботу, у Кітаі было здзейснена 119 млн ўнутраных турыстычных паездак. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя Міністэрствам культуры і турызму КНР.

Даходы ад унутранага турызму за той перыяд склалі 53,95 млрд юаняў, што на 12,7% больш за аналагічны перыяд 2019 года.

Свята Цінмін, або Дзень памінання памерлых – важнае свята, падчас якога кітайцы шануюць памяць сваіх продкаў. Многія таксама праводзяць гэта трохдзённае свята ў турыстычных паездках.

За час канікул колькасць уязных турыстычных паездак у Кітай склала 1,04 млн, а выязных – 992 тыс., што блізка да паказчыкаў за аналагічны перыяд 2019 года. Папулярнымі напрамкамі выязнога турызму сталі Японія, Тайланд і Рэспубліка Карэя.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)