​У студзені-лютым 2024 года аб'ём вытворчасці смартфонаў у Кітаі вырас на 31,3%
2024-04-07 14:51:34

Па выніках першых двух месяцаў 2024 года аб'ём вытворчасці смартфонаў у Кітаі вырас на 31,3 працэнта ў гадавым параўнанні да 172 млн адзінак, паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Паводле звестак ведамства, айчынныя вытворцы смартфонаў пастаянна выпускаюць новыя мадэлі, дэманструючы намаганні галіны да інавацый.

Міністэрства будзе паскараць рэалізацыю праектаў у такіх ключавых галінах, як камунікацыйнае абсталяванне, інтэлектуальнае апаратнае забеспячэнне і літый-іённыя акумулятары, а таксама імкнуцца да таго, каб да 2024 года пастаўкі мабільных тэлефонаў з падтрымкай тэхналогіі 5G дасягнулі больш за 85 працэнтаў ад агульнага аб'ёму рынку мабільных тэлефонаў у краіне.

Паводле зветак міністэрства, у студзені-лютым бягучага года дабаўленая вартасць прадукцыі вядучых прадпрыемстваў у сектары электроннай інфармацыі краіны вырасла на 14,6 працэнта ў гадавым параўнанні.

У пералік вядучых уваходзяць прадпрыемствы з гадавым аперацыйным прыбыткам не менш за 20 млн юаняў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)