​На 14-м Пекінскім міжнародным кінафестывалі будзе паказана 47 фільмаў на навукова-тэхнічныя тэмы
2024-04-07 14:52:29

47 фільмаў будзе паказана на 14-м Пекінскім міжнародным кінафестывалі ў секцыі "Навука і тэхніка". Пра гэта паведаміў Кітайскі навукова-тэхнічны музей. Кінастужкі прысвечаны такім тэмам, як прырода, сельская гаспадарка і космас, і ўключаюць 33 фільмы са спецэфектамі з Кітая, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых краін.

Фестывальная секцыя "Навука і тэхніка", арганізатарамі якой выступілі Кітайскі навукова-тэхнічны музей і Асацыяцыя прыродазнаўчых музеяў Кітая, пройдзе з 9 красавіка па 5 мая.

Фільмы будуць прадстаўлены на сферычных і гіганцкіх экранах, а таксама ў фармаце 4D, пры гэтым восем паказаў стануць азіяцкімі прэм'ерамі, яшчэ 18 кінакарцін будуць упершыню паказаны ў Кітаі.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)