​ЦК КПК прыняў рашэнне аб далейшым усебаковым паглыбленні рэформаў
2024-07-18 19:37:39

На 3-м пленуме Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая /ЦК КПК/ 20-га склікання, які праходзіў з 15 па 18 ліпеня 2024 года ў Пекіне, прынята рашэнне аб далейшым усебаковым паглыбленні рэформаў для прасоўвання кітайскай мадэрнізацыі.

Пленум праходзіў пад старшынствам Палітбюро ЦК КПК. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў на пленуме з важнымі прамовамі.

На пленуме заслухана і абмеркавана зробленая Сі Цзіньпінам па даручэнні Палітбюро ЦК КПК справаздача аб выніках працы, а таксама разгледжана і прынята рашэнне ЦК КПК аб далейшым усебаковым паглыбленні рэформаў для прасоўвання кітайскай мадэрнізацыі.

Сі Цзіньпін прадставіў пленуму тлумачэнні, якія датычацца праекта рашэння.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)