​У першым паўгоддзі гэтага года аб'ём прамых нефінансавых інвестыцый Кітая за мяжу вырас на 16,6%
2024-07-26 15:05:05

Па выніках першага паўгоддзя бягучага года аб'ём прамых нефінансавых інвестыцый Кітая за мяжу вырас на 16,6% у гадавым вылічэнні да 72,62 млрд долараў ЗША, сведчаць звесткі, апублікаваныя Міністэрствам камерцыі КНР.

У першым паўгоддзі аб'ём прамых нефінансавых інвестыцый Кітая ў краіны-ўдзельніцы "Пояса і шляху" дасягнуў 15,46 млрд долараў, павялічыўшыся на 9,2% у гадавым параўнанні.

Аб'ём выкананых аперацый па падрадных аб'ектах за мяжой за названы перыяд вырас на 2,2%, дасягнуўшы 72,25 млрд долараў. Аб'ём новых падпісаных здзелак у вартасным выражэнні павялічыўся на 22% у гадавым параўнанні да 115,5 млрд долараў.

У мэтах садзейнічання кітайскім інвестыцыям у замежныя краіны і рэгіёны Мінкамерцыі КНР выпусціла палажэнне аб заключэнні кантрактаў на падрадныя работы за мяжой, якое ўступіла ў сілу 1 ліпеня сёлета. Яно спросціць працэдуры для адпаведных прадпрыемстваў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)