​У Пекіне адкрылася больш за 3700 «першых магазінаў»
2024-07-26 15:03:11

За апошнія тры гады ў Пекіне адкрылася больш за 3700 «першых магазінаў» розных брэндаў. Пра гэта паведаміла Пекінскае камерцыйнае ўпраўленне.

Канцэпцыя «першага магазіна» ўключае ў сябе самыя першыя магазіны брэндаў або кампаній на сусветным, азіяцкім рынку або рынку мацерыковага Кітая.

У ліпені 2021 года Кітай апублікаваў спіс вядучых гарадоў, якія імкнуцца стаць міжнароднымі цэнтрамі спажывання, а менавіта Шанхай, Пекін, Гуанчжоў, Цяньцзінь і Чунцін.

Па словах Пяа Сюэдуна, кіраўніка Пекінскага камерцыйнага упраўлення, за апошнія тры гады Пекін заняў першае месца ў краіне па гарадской канкурэнтаздольнасці, агульнай колькасці кампаній са спісу Fortune 500, дабаўленага кошту сектара паслуг, колькасці магазінаў з вяртаннем ПДВ з пакупак пры выездзе з тэрыторыі Кітая і колькасці гарадоў, да якіх можна дабрацца прамымі ўнутранымі і міжнароднымі рэйсамі.

У агульнай складанасці 26 транснацыянальных карпарацый спажывецкага сектара, уключаючы Starbucks і элітны ўнівермаг Galeries Lafayette, адкрылі свае рэгіянальныя штаб-кватэры ў Пекіне. У мегаполісе таксама створана першая ў Кітаі дэманстрацыйная зона плацежных паслуг, арыентаваная на замежных наведвальнікаў.

У будучыні Пекін паскорыць развіццё сваіх параўнальных пераваг у спажыванні тавараў, засяродзіцца на ўмацаванні новых відаў спажывання і прыцягненні большай колькасці вядомых брэндаў для адкрыцця іх першых магазінаў у горадзе.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)