А. Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер - міністра Беларусі
  2014-04-17 15:10:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сераду прыняў з дакладам прэм'ер - міністра Міхаіла Мясніковіча , які далажыў яму пра вынікі перамоваў у Маскве з расійскім урадам , паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара .

Размова, у прыватнасці , ішла аб узаемным гандлі паміж Беларуссю і Расіяй , а таксама аб падрыхтоўцы дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе . Як вядома , лідары краін Мытнай "тройкі " паставілі задачу падпісаць гэты дакумент ужо ў траўні. А 29 красавіка ў Мінску кіраўнік Беларусі , прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў маюць намер разгледзець практычна гатовы варыянт інтэграцыйнага праекта.

Кіраўнікі ўрадаў Расіі , Беларусі і Казахстана сустрэліся ў аўторак у Маскве ў рамках падрыхтоўкі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе / ЕАЭС / , дзе яны абмеркавалі палажэнні праекта , звязаныя са сферай абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў , паслуг , капіталаў і працоўнай сілы. Праект дамовы аб ЕАЭС павінен быць гатовы да мая 2014 года, а сам эканамічны саюз павінен запрацаваць з 2015 года. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040