Беларусь прапаноўвае Ірану аднавіць высокі ўзровень гандлёва -эканамічнага ўзаемадзеяння
  2014-04-17 15:11:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь прапаноўвае Ірану аднавіць высокі ўзровень гандлёва -эканамічнага ўзаемадзеяння. Пра гэта ў сераду заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані .

Беларусь і Іран звязваюць не толькі цесныя гандлёвыя кантакты , але і сяброўскія адносіны . Візіт іранскага госця А. Лукашэнка назваў знакавым і своечасовым. У апошні час эканамічнае супрацоўніцтва паміж партнёрамі пайшло на спад. Калі ў 2012 годзе тавараабарот дзвюх краін перавышаў 100 млн. долараў, то ў мінулым скараціўся амаль удвая. Асноўная прычына падзення экспарту - жорсткія санкцыі ЗША і Еўрасаюза ў дачыненні да Тэгерана . На думку прэзідэнта Беларусі , гэта не павінна перашкаджаць аднаўленню і развіццю гандлёвых кантактаў .

Асаблівую ўвагу партнёры маюць намер надаць інвестыцыйнаму супрацоўніцтву. Агульны кошт інвестыцыйных праектаў , што рэалізуюцца іранскімі кампаніямі ў Беларусі , перавышае 700 млн. долараў. Бакі пацвердзілі гатоўнасць актывізаваць кантакты па ўсіх напрамках . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040