У Беларусі стартавала маладзёжная патрыятычная акцыя "Дзякуй за Перамогу!"
  2014-05-05 13:52:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 мая ў Беларусі пачалася маладзёжная патрыятычная акцыя, прысвечаная 9 Мая, "Дзякуй за Перамогу!". Пра гэта ў суботу паведамілі мясцовыя СМІ.

У Мінску на плошчы Перамогі сустрэліся розныя пакаленні. У руках піянераў - фатаграфіі герояў Савецкага Саюза: гэтага звання былі ўдастоены амаль 450 беларусаў. За кожным здымкам – няпросты гераічны лёс. Чырвонай зоркай з надпісам "Дзякуй за Перамогу!" удзельнікі маладзёжнага руху да 9 Мая ўпрыгожаць дзверы кватэр ветэранаў. " Кранальна, што наша моладзь Беларусі так шануе памяць тых людзей, якія змагаліся, гінулі, выжывалі і перамаглі такога вераломнага ворага, як фашысцкая Германія" , - сказаў Яўген Мікульчык, старшыня Беларускага саюза афіцэраў, генерал -лейтэнант у адстаўцы.

Да маладзёжнага патрыятычнага праекта ў нядзелю далучыліся і ўладальнікі рэтрааўтамабіляў . Па сталіцы праехала амаль сотня эксклюзіўных для нашага часу машын, прычым не толькі з беларускімі нумарамі: у госці прыехалі і старыя аўто з Прыбалтыкі , Польшчы і Германіі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040