Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць рэструктурызацыі эканомікі і трансфармацыі спосабаў эканамічнага росту
  2014-07-30 15:18:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак заклікаў акцэнтаваць увагу на трансфармацыі спосабаў эканамічнага росту і рэструктурызацыі эканомікі.

ЦК КПК напярэдадні склікаў у Пекіне нараду беспартыйных дзеячаў, на якой Сі Цзіньпін выступіў з прамовай, дзе закрануў сітуацыю ў эканоміцы краіны і напрамкі работы ў эканамічнай сферы ў другім паўгоддзі 2014 года.

Нягледзячы на складанасці, якія адчувае сусветная эканоміка, Сі Цзіньпін даў станоўчую ацэнку развіццю эканомікі Кітая ў рацыянальных рамках з пачатку гэтага года і ўсебаковаму паглыбленню рэформаў.

Аднак, старшыня КНР адзначыў, што з'явіліся рызыкі, якія могуць прывесці да эканамічнага спаду. У сувязі з гэтым неабходна быць гатовым да розных сітуацый, імкнуцца да павышэння індустрыяльнай канкурэнтаздольнасці, якасці і эфектыўнасці эканамічнага росту.

"Неабходна паскорыць крокі па паглыбленні рэформаў інвестыцыйнага рэжыму і фінансавых рэформаў, спрашчэнні працэдуры адміністрацыйнага вырашэння, адкрыць доступ грамадскаму капіталу да рынку", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Старшыня КНР таксама заклікаў беспартыйных дзеячаў старанна вывучыць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця ў другім паўгоддзі 2014 года і вылучыць свае прапановы. -0 -

  

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040