Банкаўска-фінансавая вуліца ў Пекіне, якая звязвае раёны Фучэнмэнь і Фусінмэнь, адыгрывае вялікую ролю ў развіцці галіны фінансаў краіны. Вуліца знаходзіцца на поўначы ад праспекта Чанъаньцзе, непадалёк ад плошчы Цяньаньмэнь. Агульная плошча складае прыкладна 103 гектараў.
Становячыся ўсё больш вядомай у свеце, гэтая вуліца набыла ў нашы дні назву "кітайскі Ўолстрыт".
Сёння гэты раён лічыцца агульнанацыянальным цэнтрам па збору фінансавай інфармацыі і выпрацоўцы адпаведных планаў.
Тут знаходзяцца вышэйшыя фінансавыя кантрольна-кіраўнічыя структуры краіны -- Народны банк Кітая, Кітайскі камітэт па кантролі і кіраванні банкаўскай галіной, Кітайскі камітэт па кіраванню і кантролю за страхавымі аперацыямі; галаўныя офісы самых буйных аператараў сувязі -- Карпарацыя тэлекамунікацый "Чайна Целікам" і Карпарацыя мабільнай сувязі "Чайна Мабайл", а таксама прадстаўніцтвы больш за 30 асноўных фінансавых і страхавых арганізацый краіны.
Пекінская банкаўска-фінансавая вуліца прыцягвае да сабе шматлікіх сусветных фінансавых магнатаў. "Бэнк оф Нью-Ёрк", "Дж. П. Морган", "Роял бэнк оф Канада" ужо адкрылі тут свае прадстаўніцтвы.