У момант святкавання 60-годдзя ўтварэння КНР увесь шматнацыянальны кітайскі народ ганарыцца развіццём і прагрэсам вялікай краіны і поўны ўпэўненасці ў ажыццяўленні вялікага адраджэння кітайскай нацыі
  2009-10-01 17:14:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У момант святкавання 60-годдзя ўтварэння КНР увесь шматнацыянальны кітайскі народ ганарыцца развіццём і прагрэсам вялікай краіны і поўны ўпэўненасці ў ажыццяўленні вялікага адраджэння кітайскай нацыі. Пра гэта аб'явіў старшыня КНР Ху Цзіньтао на ўрачыстасцях, прысвечаных 60-годдзю ўтварэння КНР.

Ху Цзіньтао адзначыў, што 60 гадоў таму ў гэты дзень Мао Цзэдун урачыста абвясціў утварэнне Кітайскай Народнай Рэспублікі і з той хвіліны кітайская нацыя ўступіла ў новую эру развіцця і прагрэсу. За 60 гадоў пад кіраўніцтвам трох пакаленняў калектыўнага кіраўніцтва на чале з Мао Цзэдунам, Дэн Сяопінам і Цзян Цзэмінам, а таксама пад кіраўніцтвам ЦК КПК, сфарміраванага з 16-га з'езду партыі, працавіты і мудры кітайскі народ, пераадолеўшы шматлікія цяжкасці, дабіўся вялікіх дасягненняў.

Па словах Ху Цзіньтао, 60-гадовае развіццё і прагрэс новага Кітая ў поўнай меры сведчаць аб тым, што выратаваць Кітай можа толькі сацыялізм, а развіваць Кітай, сацыялізм і марксізм можна толькі на аснове палітыкі рэформ і адкрытасці. Кітайскі народ прасякнуты ўпэўненасцю і ў сілах зрабіць сваю краіну прыгожай, а таксама ўнесці належны ўклад у справу ўсяго свету.

"Мы будзем рашуча і цвёрда прытрымлівацца шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, усебакова ператвараць у жыццё асноўную тэорыю, асноўную лінію, асноўную праграму і асноўны вопыт партыі, прытрымлівацца палітыкі рэформ і адкрытасці, стымуляваць навуковае развіцце і гармонію ў грамадстве, рухаць наперад працэс пабудовы сярэднезаможнага грамадства ", - адзначыў Ху Цзіньтао.

Мы будзем нязменна прытрымлівацца курсу на мірнае ўз'яднанне на аснове прынцыпу "адна дзяржава - два лады" у мэтах забеспячэння доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці ў Сянгане і Аомэне, садзейнічання мірнаму развіццю сувязяў паміж бакамі Тайваньскага праліва, працягваць намаганні ў імя ажыццяўлення агульнага спадзявання - поўнага ўз'яднання краіны, сказаў Ху Цзіньтао.

Ху Цзіньтао адзначыў, што Кітай будзе нязменна праводзіць незалежную і самастойную мірную знешнюю палітыку, ісці наперад па шляху мірнага развіцця, праводзіць стратэгію адкрытасці на аснове ўзаемавыгады і ўзаемавыйгрыша, Развіваць дружалюбнае супрацоўніцтва з усімі краінамі свету на аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання, па-ранейшаму прасоўваць вялікую справу міру і развіцця чалавецтва з народамі ўсіх краін свету, прыкладаць намаганні да будаўніцтва гарманічнага свету, у якім будзе панаваць трывалы мір і сумеснае працвітанне.

Гісторыя вучыць, працягваў Ху Цзіньтао, што шлях развіцця не бывае гладкім, але згуртаваны разам народ, які ўзяў лёс у свае рукі, безумоўна пераадолее ўсе цяжкасці і будзе бесперапынна дамагацца новых поспехаў.

Ху Цзіньтао адзначыў, што партыя, узброеныя сілы і ўвесь кітайскі народ, высока несучы вялікі сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, павінны згуртавацца разам і ўнесці сваю лепту ў справу пабудовы магутнай, дэмакратычнай, цывілізаванай і гарманічнай сучаснай сацыялістычнай дзяржавы і вялікага адраджэння кітайскай нацыі.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040