Старадаўні гарадок Далі.
  2009-10-09 15:08:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На поўдні Кітая ў правінцыі Юньнань ёсць адзін старадаўні гарадок Далі. Гісторыя яго ўжо налічвае больш 600 гадоў. Сеня гарадок Далі шмат у чым захаваў абрысы старажытнага горада - паўсюль можна ўбачыць старадаўнія хаты, са слядамі ліхалеццяў часу.

Некаторыя гараджане працягваюць жыць традыцыямі і норавамі мінулых эпох. Безумоўна, час няўмольны, і хада новай гісторыі дадала мястэчку нямала сучасных рыс і фарбаў. Гісторыя і сучаснасць, старое і новае - гэтыя кантрасныя паняцці атрымалі тут дзіўнае спалучэнне і скрыжаванне.

Гарадок Далі знаходзіцца ў паўднева-заходняй частцы правінцыі Юньнань. Ён займае плошчу ў 6 квадратных кіламетраў. Калі глядзець на Далі з вышыні навакольных зялёных гор, то будуць бачныя акуратныя вуліцы, якія вельмі нагадваюць шахматную дошку. Каля старадаўніх велічных гарадскіх варот пачынаецца галоўная вуліца Далі, якая перасякае горад з поўначы на поўдзень.

Мінуючы высокія, дужыя старамодныя гарадскія вароты, мы ўваходзім у горад. Уздоўж вуліц ціха працякаюць празрыстыя водныя струмені. Шмат вулачак, брукаваных светла-сінім каменем, сцены хат вымашчаныя каменем і ўсе хаты маюць аднолькавыя дахі, пакрытыя сіняй чарапіцай. Вы акунаецеся ў атмасферу непадробленай даўніны, з уласцівай ёй вытанчанасцю і прастатой.

У горадзе Далі кампактна пражываюць людзі нацыянальнасці "бай". Архітэктура нацыянальнасці "бай" увабрала ў сябе характэрныя рысы сямейнікаў панадворкаў ханьскай кітайскай нацыянальнасці і ў той жа час мае сваі нацыянальныя асаблівасці, якія наканаваныя мясцовым кліматам, спосабам жыцця і эстэтычнымі густамі. У архітэктуры гэтай нацыянальнасці сфармаваўся адмысловы стыль будаўніцтва народнага жылля - так званы "тры памяшканні з асветленай сцяной".

У Далі вельмі шмат самых розных кулінарных страў. Шматлікія турысты спыняюцца перад крамамі, каб паспытаць іх. Шматлікія славутасці Далі прыцягваюць сюды замежных турыстаў, якія сваім прыездам дадаюць нямала новага ў мернае жыццё мясцовых жыхароў.

У горадзе ёсць адна вуліца, якая працягнулася з захаду на ўсход на тысячу метраў. Яна выбрукавана каменнымі плітамі. Яе назва Хуголу, што па-руску азначае Абарона дзяржавы. На гэтай нешырокай вуліцы вельмі часта адчынены невялікія рэстаранчыкі заходняй кухні, а таксама кавярні і бары. Тут вы заўсёды сустрэнеце шмат турыстаў, якія прыехалі з самых розных куткоў свету.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040