Традыцыйны харчовы прадукт Кітая -- "Доўфу"
  2009-10-15 20:45:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Доўфу" з'яўляецца адным з традыцыйных харчовых прадуктаў нашай краіны, яго асноўным сыравінным матэрыялам з'яўляюцца соевыя бабы. Вызначаючыся простым працэсам гатавання і вялікай пажыўнасцю, "доўфу" стаў вельмі папулярны ў свеце харчовых прадуктаў. Гэта тварог з соевага малака. Яго ядуць сырым, ён выкарыстоўвацца для гатавання разнастайных гарачых і халодных страў кітайскай кухні.

Па колькасці расліннага бялку соевыя бабы - сыравіна соевага тварагу – могуць параўнацца з рыбнымі і мяснымі прадуктамі. Соевы тварог і іншыя соевыя прадукты багатыя раслінным бялком і 8 неабходнымі чалавеку амінакіслотамі.

Сталае ўжыванне соевага тварагу ў ежу дапаможа знізіць узровень халестэрыну ў крыві, паменшыць пагрозу развіцця артэрыясклерозу і іншых сардэчна-судзінкавых захворванняў.

"Доўфу" вызначаецца тонкім і далікатным смакам, з яго можна гатаваць розныя вегетарыянскія стравы, закускі, супы, заціркі. Яго дадаюць і ў мясныя стравы. У Кітаі колькасць страў з "доўфу" налічвае некалькі тысяч відаў; некаторыя з іх ужо вядомыя па ўсім Кітаі і нават у свеце. Некаторыя кітайскія кухары, спецыялізуючыся на стравах з "доўфу", здольныя прыгатаваць банкетны стол толькі з "доўфу". Звычайны соевы тварог у руках майстра можа ператварыцца ў розныя дэлікатэсы. Цяпер і на стале простых кітайскіх сем'яў, і ў гарадскіх і сельскіх гасцініцах, ва ўсіх рэстаранчыках Кітая можна паспрабаваць розныя стравы з соевага тварагу.

Па меры павышэння ўзроўня тэхналогіі падрыхтоўкі соевага тварагу "доўфу" у Кітаі і за яго межамі бесперапынна з'яўляюцца новыя гатункі "доўфу", такія як марожаны "доўфу", вадкі "доўфу", а таксама агароднінны, яечны, малочны "доўфу", "доўфу" з марскім багавіннем, з вітамінамі і г.д.

У Кітаі "доўфу" падрздзяляюць на дзве вялікія разнавіднасці: паўночны і паўднёвы. Пры гатаванні паўночнага "доўфу" трэба выкарыстоўваць расол, колер у паўночнага "доўфу" малочны, смак саладкаваты і гаркаваты, у ім менш вадкасці, а пры гатаванні паўднёвага "доўфу" выкарыстоўваюць гіпс, колер такога тварагу снежны, смак тонкі і далікатны, гэта сыраваты "доўфу". Паўночны "доўфу" прыдатны для тушэння, пячэння або для гатавання розных начынак. Паўднёвы "доўфу" прыдатны для тушэння, варэння, супу і заціркі, а таксама халодных страў і закусак.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040