Імператарскія грабніцы дынастый Цін - Ціндунлін
  2009-10-15 21:01:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Комплекс магільных скляпоў Ціндунлін - першы, пабудаваны пасля заваявання маньчжурамі (якія заснавалі дынастыю Цін) ваеннай заставы Шаньхайгуань. Ён размешчаны ў раёне Маланьюй (г. Цзуньхуа правінцыі Хэбэй), у 125 км на ўсход ад Пекіна.

Комплекс займае плошчу ў 2500 кв. км і складаецца з двух частак - Хоўлуна і Цяньюя. Паводле канонаў фэншуя тэрыторыя за грабніцай лічыцца таямнічай і святой. Па павер'і, туды прылятае дракон(у феадальную эпоху, як вядома, імператар лічыўся сынам дракона).

Адгэтуль Вялікая кітайская сцяна цягнецца па гарах Шаоцзу і Улін на поўнач (да г. Чэндэ), на захад (да раёна Міюня), і на ўсход (да раёна Цзуньхуа). Магільныя скляпы размешчаныя ў дзіўных па прыгажосці месцах і акружаныя высокімі гарамі, пакрытымі лесам.

Грабніцы размешчаны ў Цяньюе - "Вонкавым садзе", які займае плошчу 48 кв. км. З паўднёвага боку саду высяцца вароты Дахунмэнь ("Вялікія чырвоныя вароты") і сцяна працягласцю 20 км. Будаўніцтва Ціндунліна было пачата падчас кіравання імператара Кансі (1663 г.).

Комплекс налічвае 14 грабніц імператараў, імператрыц, імператарскіх жонак і прынцаў. У іх ліку - магільны склеп Сяолінь - магільня Шуньчжы, першага цінскага імператара пасля заваявання ваеннай заставы Шаньхайгуань, Цзінлін - магільны склеп другога імператара Кансі, Юйлін - грабніца чацвёртага імператара Цяньлуна, Дзінлі - магільны склеп сёмага імператара Сяньфэна, Хуэйлі - магільня восьмага імператара Тунчжы Тут таксама знаходзяцца долы імператрыц Сяочжуан, Сяохуэй, Сяочжэнь (Ціань) і Сяоцін (Цысі), долы наложніц Цзінфэй, Цзіншуанфэй, Юйфэй, Дзінфэй і Хуэйфэй.

За 272 гады, што мінулі з часу сканчэння будаўніцтва магільнага склепа імператара Шуньчжы, з 1663 г. па 1935 г., калі была пахаваная апошняя жонка імператара Тунчжы, тут былі пахаваныя 157 чалавек. Сярод іх 5 імператараў, 15 жонак-імператрыц, 136 наложніц і 1 прынц.

У архітэктуры многіх будынкаў Ціндунліна аб'ядноўваюцца традыцыі, успадкаваныя ад мінулых дынастый, і новыя рысы, уласцівыя маньчжурскай культуры.

У 2000 годзе комплекс Ціндунлін быў занесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040