Намцо - "нябеснае возера" Тыбета
  2009-10-27 10:22:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намцо - па-тыбецку азначае "нябеснае возера". Паверхня возера Намцо, якое знаходзіцца на вышыні 4718 метраў над узроўнем мора, складае больш 1900 кв. км. Адлегласць ад усходняга берага возера да заходняга складае больш 70 кіламетраў, а шырыня - 30 з лішнім кіламетраў.

Гэта самае высакагорнае ў свеце салёнае возера. Яно з'яўляецца другім у Кітаі па велічыні салёным возерам. У некаторых месцах яго глыбіня перавышае 33 метра. У возеры Намцо збіраецца вада з ледніка гары Тангула, таксама сюды ўпадаюць дзясяткі невялікіх рэк. Вада ў возеры празрыстая і блакітная. Калі стаіш на беразе возера, адчуваеш сябе нібы ў раі.

Возера Намцо ўзнікла ў канцы трэцяга - пачатку чацвёртага стагоддзя ў выніку тэктанічных зрушэнняў у Гімалаях. Яго плошча з часам вельмі паменшылася з-за змены клімату на Тыбецкім сугор'і. Па берагах возера водзяцца такія жывёлы, як мядзведзь, дзікі тур, анагр, ліса, абібок, вадзянік алень і іншыя. У возеры растуць шматлікія лекавыя расліны.

Возера Намцо знаходзіцца ў 260 кіламетрах ад Лхасы і ў 60 кіламетрах ад павятовага горада Дансюн. Дарога ад Дансюна да Намцо цяжкая. Па ёй небяспечна ездзіць у дажджлівы сезон.

На выспе Чжасчы, размешчаным на возеры Намцо, ёсць грот, у якім і сёння жывуць самотнікі. Вакол возера Намцо раскінуліся выдатныя бязмежныя стэпы.

На Намцо ёсць пяць незаселеных выспаў, плюс з вады тырчаць 1-2 скалы. Выспы выкарыстоўваюцца для самотніцтва рэлігійнымі паломнікамі, якія ў канцы зімы пераходзяць туды па змёрзлым возеры, нясучы з сабой запас харчоў. Усё лета яны застаюцца тамака і вяртаюцца толькі наступнай зімой, калі возера замярзае.

Самая буйная выспа знаходзіцца на паўночна-заходняй частцы возера,яна мае каля 2100 м у даўжыню і 800 м у шырыню, цэнтр выспы ўзвышаецца прыкладна на 100 м. Выспа знаходзіцца прыкладна ў 3,1 км ад берага.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040