Якая садавіна падыходзіць менавіта табе?
  2009-11-02 18:33:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шмат людзей выбіраюць садавіну толькі па смаку. Не ўсе ведаюць, што розныя віды садавіны ўключаюць у сябе розныя пажыўныя кампаненты, якія карысныя для тых людзей, якія займаюцца работамі рознага віду.

Людзі, якія займаюцца фізічнай працай, павінны болей есці хурму. Іх стома ў асноўным выклікана малакроўем. Хурма багатая вялікай колькасцю жалеза, якое можа стымуляваць колькасць гемаглабіну ў крыві, дзякуючы чаму, памяншаць стому чалавека.

Вадзіцелі, якім даводзіцца кожны дзень удыхаць забруджанае паветра, павінны есці больш апельсінаў. Таму што гэты від садавіны ліквідуе шкодныя рэчывы ў арганізме.

Ананас падыходзіць спартсменам. Ён лічыцца добрым супрацьзапаленчым сродкам, паляпшае кровазварот і садзейнічае аднаўленню пасля траўмы і лячэнню запалення сухажылляў.

Раяць больш есці бананы людзям, якія працуюць у сферы абслугоўвання, таму што гэты від садавіны дапамагае зняць стрэс, павышае эфектыўнасць працы.

Людзі, якія доўга працуюць за камп'ютэрам, павінны больш есці авакада, гэта вельмі карысная і сытная садавіна. У ёй змяшчаюцца ў вялікай колькасці вітаміны карысныя для вачэй: А, Е і В2.

Пажылыя людзі і дзеці павінны больш есці ківі. Гэты від садавіны багаты вітамінам С. У ківі яго ў два разы болей, чым у апельсіне. Гэта дасць магчымасць узмацніць супраціўляльнасць арганізма, папярэдзіць хваробы.

Вінаград дапамагае выганяць макроту. Калі кашляеш, карысна есці вінаград. Аднак людзям, якія пакутуюць ад дыябету, не трэба ўжываць гэты від садавіны.

Манга вельмі добра ўжываць жанчынам, якія заўсёды хочуць быць прыгожымі і маладымі. Ён багаты β-карацінам і ўнікальнымі ферментамі, якія дапамагаюць захаваць пругкасць скуры, запаволіць з'яўленне маршчын.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040