Храм Сонца з'яўляецца адным з 5 самых вядомых храмаў у Пекіне, астатнія - гэта Храм Неба на поўдні, Храм Зямлі на поўначы, Храм Месяца на захадзе і Храм Першапродка земляробства.
Храм Сонца знаходзіцца ў раёне Чаоян. Яго таксама называюць парк «Жытань». Ён быў створаны падчас праўлення дынастыі Мін (1530 г.) для таго, каб кітайскія імператары маглі пакланяцца богу сонца. Гэты старажытны храм быў разбураны калісьці з-за вайны. Пасля ўтварэння КНР, у 1951 годзе, урад Пекіна паступова аднавіў храм, і праз 5 гадоў храм быў афіцыйна адкрыты для наведвання.
25 траўня 2006 Храм Сонца, як старажытны архітэктурны комплекс праўлення дынастый Мін і Цын, быў уключаны Дзяржсаветам КНР у спіс славутасцяў, якія ахоўваюцца дзяржавай.
Да галоўных выдатных мясцінаў парку «Жытань» адносяцца:
Палац Цзюйфудзянь. У гэтым цудоўным палацы імператары рыхтаваліся да ахвярапрынашэння ці адпачывалі. Недалёка ад яго знаходзіцца прыгожае возера плошчай 4700 кв. м. На яго маляўнічым беразе знаходзіцца шмат разнастайных дрэваў.
Цудоўны сад Юйсіньюань. Плошча яго 3000 кв. м. Тут растуць старыя хвоі, якія летам дораць турыстам прахалоду.
Варта згадаць, што на паўночным захадзе парку знаходзіцца магіла патрыёта, былога сакратара парткама Пекіна Ма Цзюаня, які быў забіты мілітарыстам Чжан Цзаліням. Сёння гэта месца адыгрывае выхаваўчую, патрыятычную ролю сярод моладзі.
Турыстычная даведка:
Лепшы сезон для наведвання з красавіка па лістапад.
Транспарт: у Пекіне аўтобусы № 1 да паўднёвых варотаў альбо на аўтобусе № 44, № 750, № 800 да заходніх варотаў.