Цясніна Чжанбу правінцыі Гуйчжоў
  2009-11-23 20:42:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цясніна Чжанбу размешчана ў паўднёвай частцы павета Пінтан правінцыі Гуйчжоў. Даўжыня цясніны - восем кіламетраў. У сярэдзіне цясніны цячэ рака Чжанбу з незвычайна чыстай вадой. Вакол пышна растуць рэліктавыя расліны, і абапал сыходзяць уверх стромыя скалы і ўцёсы. Карціна вельмі незвычайная.

Цясніна Чжанбу славіцца тым, што тамака шмат незвычайных вычварных камянёў. У двух кіламетрах ад уваходу ў цясніну знаходзяцца два велізарных каменя. Яны самыя вядомыя. Іх асаблівасць складаецца ў тым, што ўзоры на іх падобныя на іерогліфы кітайскай мовы. Гэта стварэнне прыроды або справа рук чалавека? Такое пытанне ўзнікае ў кожнага, хто іх бачыць. Кітайскія геолагі зрабілі іх даследаванне і дашлі да высновы, што іерогліфы на камянях утварыліся натуральным спосабам больш 200 млн. гадоў таму назад.

Калі ісці па цясніне прыкладна 10 хвілін, то можна ўбачыць яшчэ іншыя незвычайныя камяні - групу "каменных яйкаў". На паверхні аднаго прамавугольнага каменя, нахіл якога складае прыкладна 40 градусаў, усюды раскіданыя шматлікія прадметы, якія нагадваюць яйкі, як быццам яны ўстаўлены ў камяні. Гэтыя "яйкі" амаль аднолькавыя па памеры, раскінутыя бессістэмна. Палова "яйка" знаходзіцца ў камені, а іншая палова тырчыць на яго паверхні. Яны гладкія, светла-шэрага колеру. Як і камяні з іерогліфамі, гэтыя "яйкі" таксама ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Яны ўяўляюць сабой прыродную з'яву.

У цясніне добрая экалогія. Тут растуць шматлікія віды дзікіх і рэдкіх раслін. Ліяна-бамбук - адна з іх. Гэтага роду расліна маецца толькі ў Бразіліі, Чылі і Кітаі. У цясніне Чжанбу ўсюды сустракаюцца старыя дрэвы, усе яны велізарныя. Два такіх дрэва растуць побач. Паміж імі, прыціснуўшыся да іх ствалоў, ляжыць вялікі камень. Як быццам дрэвы абнялі гэты камень, і як муж і жонка трымаюць паміж сабой дзіцяці.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040