Востраў Учжычжоў у горадзе Санья
  2009-12-02 16:28:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Востраў Учжычжоў - райскі куток за залівам Ялунвань блізу горада Санья. Яго таксама называюць кітайскімі Мальдыўскімі астравамі.

Упершыню востраў Учжычжоў згадваўся падчас дынастыі Цын. У гады праўлення імператара Гуан Сюй, манах У Хуацунь падарожнічаў па Хайнані і знайшоў гэты прыгожы востраў, на якім застаўся жыць.

З усходу на захад працягласць востраву 1500 м, з поўдня на поўнач - 1100 м, агульная плошча 1,48 кв. км. Вяршыня дасягае 79,9 м, горы абрывістыя і разнастайныя. У заходняй і паўночнай частках - рэльеф раўнінны, пясок на мелізне ў бухце белы, нібы снег.

Востраў пакрыты пышнай зелянінай, тут расце больш за 2700 відаў раслінаў. Напрыклад, драконава дрэва, якое яшчэ называюць «панда ў флоры». Вада ў моры тут вельмі чыстая і празрыстая. Тут жыве шмат каштоўных трапічных рыб, багатая марская флора і фауна. Мора багатае разнастайнымі відамі вустрыц, амараў, іспанскай макрэлі, марскога агурка і г. д.

Клімат на востраве Ўчжыжоў - трапічны. Тут можна добра адпачыць у любую пару году. На востраве для турыстаў і адпачывальнікаў пабудаваныя вілы розных узроўняў, рэстараны з марской кухняй, а таксама бары і больш за 30 забаўляльных аб'ектаў.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040