Юаньмінъюань па-кітайску азначае «сады абсалютнай яснасці». Гэты садова-палацавы комплекс дынастыі Цын знаходзіцца ў заходнім раёне Пекіна, складаецца з трох частак: паркаў Юаньмінюань, Чанчуньюань і Ваньчуньюань. Стварэнне імператарскіх садоў пачалося ў 1707 г. па загаду імператара Кансі.
У Юаньмінюане імператары Цінскай дынастыі праводзілі большую частку часу, наведваліся ў забаронены горад галоўным чынам для фармальных прыёмаў. У 1860 Юаньміньюань быў разбураны англа-французскімі захопнікамі. У 1988 годзе ў заходнім і ўсходнім раёнах былога Юаньмінюань быў створаны парк развалінаў, які названы кітайскім урадам базай патрыятычнага выхавання. 29 ліпеня 2008 г упраўленне па кантролі за паркам развалінаў - Юаньмінюань афіцыйна адкрыла для наведвання ландшафт Цзюйчжоў, і, такім чынам, 80% тэрыторыі былога Юаньмінюань могуць наведваць турысты.
Юаньмінюань лічыцца адным з самых лепшых садоў у свеце, яго нават называюць усходнім Версальскім палацам. Плошча парку - 3,5 млн. кв. км, даўжыня - 10 км. Ва ўсіх 3 парках размешчана 123 ландшафты, 100 з лішнім каменных мастоў і будынкі ў разнастайных архітэктурных стылях. Акрамя таго, тут было захавана шмат каштоўных кніг і карцін старажытнага Кітаю.
Юаньмінюань - гэта парк, дзе водныя прасторы займаюць 50% яго агульнай тэрыторыі. Крыніца знаходзіцца, галоўным чынам, у гары Юйцаюньшань. Падчас праўлення імператара Юнчжэн адбывалася маштабнае будаўніцтва водных каналаў для аб'яднання ўсіх азёраў парку.
Юаньмінюань валодае багатымі рэсурсамі фауны і флоры, такімі, як хвоі, персікавыя дрэвы, бамбук, простая фірмінана, кітайскі абрыкос, паўлін, мандарынка, плямістыя алень і іншыя.