Ва ўсходняй кітайскай правінцыі Чжэцзян ёсць урадлівая раўніна Ханцзяху. Тут збіраюць багатыя ўраджаі рысу. Праз гэтую раўніну праходзіў Вялікі шаўковы Шлях. Старадаўні гарадок Наньсюн, які адзін час быў самым багатым у гэтых краях, знаходзіцца як раз на гэтай раўніне. У гэтым мястэчку да цяперашняга часу захаваліся больш 20 вялікіх і малых прыгожых маёнткаў у мінулым шляхетных і багатых сем'яў.
Гарадок Наньсюн быў заснаваны больш 700 гадоў таму назад. Гэтае маляўнічае месца мае старажытныя культурныя традыцыі. У гарадку шмат водных каналаў. Усе вуліцы пракладзеныя ўздоўж рачулак, усё хаты і будынкі таксама пабудаваныя каля вады. Вуліцы нешырокія, крамы невялікія, з драўлянымі дзвярамі і аканіцамі. Пад карнізамі хат то тут, то там падвешаны ліхтары, якія ствараюць атмасферу даўніны і ціхага супакою. Яшчэ ў 17 стагоддзі ў Наньсюне сталі займацца гандлем шоўка, дзякуючы гэтаму ён стаў вядомы ў краіне. 180 гадоў таму назад кітайскі шоўк з мястэчка Наньсюнь патрапіў у Індыю, Егіпет, Сірыю і іншыя краіны. У 1915 годзе шоўк з гэтага невялікага горада заваяваў залаты медаль на Міжнародным кірмашы ў Панаме. Гандаль на Шаўковым шляху прынес купцам з Наньсюня небывалыя грошы. Багатыя гандляры на гэтыя грошы сталі будаваць раскошныя маёнткі, фарсячы адзін перад другім багаццем і шляхетнасцю.
Турыстычная даведка: У Наньсюне шмат свежых рачных прадуктаў. Згатаваныя з іх стравы прыемныя на смак і прыгожа глядзяцца. У гэтых месцах расце бамбук. Мясцовыя жыхары - вялікія аматары страў, згатаваных з парасткаў маладога бамбука. Такія стравы робяцца з вялікім стараннем і самымі рознымі метадамі. Вы можаце таксама паспытаць гэтыя стравы.
Горад яшчэ вядомы сваімі выдатнымі шаўковымі хусткамі маркі "Цзіліхусі". Тут робяць розныя бамбукавыя вырабы вельмі тонкай працы. Многія купляюць іх для калекцыі. Турысты могуць жыць у гасцініцах як высокага класа, так і ў вельмі простых. Сюды можна прыязджаць у любую пару года, але ўсёж лепшы час для турыстычных прагулак вясна, калі расквітаюць кветкі, і ўвосень, калі неба асабліва чыстае і дзьме прыемны ветрык.