Старажытнаму пасёлку Янлюцін, размешчанаму ў раёне Сіцін горада Цяньцзінь, было прысвоена званне "Кітайскі вядомы пасёлак гісторыі і культуры".
Пасёлак Янлюцін славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, багаццем флоры і фауны і развітой інфраструктурай. Багатыя культурныя традыцыі пасёлка Янлюцін уключаюць у сябе культуру кітайскага двара і культуру навагодніх лубачных карцінак. Навагоднія карціны Янлюціна вядомыя па ўсёй краіне.
У апошнія гады ўрад г. Цяньцзінь аддае вялікую ўвагу працы па адраджэнні прыкладнага мастацтва, у тым ліку і развіццю мастацтва вырабу навагодняй лубачнай карцінкі Янлюціна. Мясцовы ўрад зрабіў шэраг мер для распаўсюджвання гэтага старажытнага мастацтва і падрыхтоўкі маладых майстроў у гэтай вобласці. У цяперашні час мастацтва навагодняй лубачнай карцінкі Янлюціна ўжо ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.
Акрамя таго, па меры развіцця эканомікі горада Цяньцзінь усё больш замежных інвестараў звяртаюць сваю ўвагу на пасёлак Янлюцін. Тут працуе больш 400 прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу.