Новы год для большасці людзей – самае любімае свята. Новы год звычайна называюць чароўным, загадкавым, дзіўным, непаўторным. Гэтае свята цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, светлыя мары і новыя мэты, нястрымную весялосць і ціхі сум, шкадаванне аб часе, які так хутка мінуе, і накіраванасць у будучыню. Ён заўсёды звязваецца з надзеямі на лепшае ў будучым годзе, з чаканнем выканання ўсіх жаданняў.

З нагоды новага году Міжнароднае радыё Кітаю віншуе вас з новым 2010 годам. Жадаем вам шчасця, радасцей, поспехаў у новым годзе. Няхай усё задуманае ажыццявіцца, хай новыя ідэі прыходзяць у галаву, няхай вам заўсёды  шанцуе! 

Новы год у Японіі.
Самае любімае і вясёлае свята японцаў – Новы год. Яно – адно з трох галоўных разам з Днём заснавання дзяржавы і Днём нараджэння імператара.
Новы год у ЗША
У ЗША, як і ў Заходняй Еўропе, Ражаство праводзяць з сям'ёй, а Новы год сустракаюць на шумных вечарынках сярод сяброў.
Новы год у Індыі.
Традыцыйны Новы год у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў Індыі стаў адзначацца параўнальна нядаўна. Да гэтага часу сапраўднага свята Новага году не было.
Новы год у Германіі
Напярэдадні Ражаства ўся Германія ператвараецца ў казачную краіну, упрыгожаную агеньчыкамі і ласункамі.
Новы год у Вялікабрытаніі.
Размаітыя феерверкі ўзлятаюць і асвячаюць яркія гарады. Вуліцы запоўненыя людзьмі ў добрым настроі. Лонданскія клубы -- добрыя ў любы час.
Новы год у Бразіліі.
Новы Год бразільцы сустракаюць дома, у рэстаранах або клубах. Звычайна, яны збіраюцца некалькімі сем'ямі за адным сталом у вялікую і вясёлую кампанію.
        

Новы год-самае вясёлае свята ў годзе, гэта таксама і добрая нагода для таго, каб дарыць радасць і цяпло блізкім, сябрам, калегам, прыяцелям абльо проста незнаёмым людзям. Таму на нашым сайце мы вырашылі размясціць навагоднія паштоўкі. Вы можаце абраць упадабаную вам віртуальную паштоўку і адправіць яе бясплатна і хутка па электроннай пошце вашым сваякам і сябрам. Спадзяемся, што наша паштоўка будзе для ўсіх прыемным сюрпрызам! https://belarusian.cri.cn/other/card/Christmas.html

© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040