Ражаство – адно з самых любімых хатніх святаў Злучанага Каралеўства. Але Новы Год для англічан – нешта асаблівае!
Размаітыя феерверкі ўзлятаюць і асвячаюць яркія гарады. Вуліцы запоўненыя людзьмі ў добрым настроі. Лонданскія клубы -- добрыя ў любы час. Некаторыя з іх настолькі вядомыя, што еўрапейская моладзь ездзіць туды на вечарынкі нават з Парыжу і Амстэрдама! Да навагодняга свята ў клубах і рэстаранах заўжды гатуюць нешта незвычайнае, што абавязкова ўразіць ўсіх, хто сюды завітае. Акрамя клубнага жыцця людзі змогуць атрымаць асалоду ад музычных калядных фэстаў (да 25 снежня) і ад сезонных распродажаў у буйнейшых універмагах Лондана.