Новы год у ЗША
  2009-12-29 15:37:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ЗША, як і ў Заходняй Еўропе, Ражаство праводзяць з сям'ёй, а Новы год сустракаюць на шумных вечарынках сярод сяброў. Абавязковыя атрыбуты свята -- келіх шампанскага апоўначы і максімум весялосці да самай раніцы! У святочныя дні ладзяцца маляўнічыя парады і іншыя відовішчныя мерапрыемствы, а ў папулярных крамах праходзяць нястрымныя распродажы. Новы год у новым Свеце – дзеля гэтага варта перасекчы Атлантыку!

Паводле шматгадовай традыцыі, цэнтрам навагодняй весялосці ў краіне лічыцца плошча Таймс-сквер у Нью-Йорку. Менавіта тут за хвіліну да апоўначы пад радасныя воклічы тысяч людзей адбываецца ўрачысты запуск вялізнага зіхатлівага шара – сімвала надыходзячага новага года, а з небаскробаў уніз ляцяць тоны рознакаляровага канфеці. Лепш за ўсё для святочнай вячэры загадзя забраніраваць столік ў адным з навакольных рэстаранаў, тады на перапоўненую плошчу можна будзе прайсці па спецыяльным пропуску.

У абавязковую навагоднюю праграму гасцям Нью – Йорка таксама рэкамендуецца ўключыць прагляд адной з легендарных пастановак на Брадвее, прагулку па святочных вуліцах Манхэтэна і шопінг ў модных крамах горада, якія прапануюць у гэты час неверагодныя скідкі. Але галоўнае правіла - не адкладваць пакупкі авіябілетаў і браніраванне гатэляў, паколькі жадаючых сустрэць Новы год у Нью-Йорку мала не бывае ніколі.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040